Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Прыцісну далонь да высокага грыфу гітары...

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Прыцісну далонь да высокага грыфу гітары,
усмешкай на твары адбітак здзіўлення сатру.
У кожнай сустрэчы ёсць памяці вечная старасць.
...Дванаццаць апосталаў – сцішаных дотыкам струн...

і зноў гэта поўня, і цені на скалах згусцелі.
Запыхаўся дух, як з далёкай дарогі вястун.
Няўжо не для нас пасцялілі мелодый пасцелю
дванаццаць апосталаў – сцішаных дотыкам струн...

А зоркавы табар раскінуўся ў небе і ў моры.
Прысядзем да поўні, што сёння падобна кастру.
Ты чуеш? Паслухай, пра Божае Царства гавораць
дванаццаць апосталаў – сцішаных дотыкам струн...

з кнігі "ПЛАЧ ПА АНЁЛУ" , Мн, "Логвінаў", 2004