Пульсуе за акном трагічна зорка,
Яе няма ўжо, ды ляціць сьвятло...
I ты ў бязладным сьне ўздыхаеш горка,
Відаць, па тым, што адцьвіло, сышло.
Пры вас сяджу,
I дума горбіць плечы,
Касьмічны жаль бярэ душу ў палон.
Любіць жыцьцё —
Занятак небясьпечны,
Яно само пастаўлена на кон.
Нібы ў царкве,
Пад Млечным Шляхам ціха.
Калыша Вечнасьць росную
Зямлю...
З журботнага цяпла тваіх уздыхаў
Я да жыцьця давер яшчэ ляплю.