Пяшчоты не стае...(светлай памяці мамы)
************************************
Мне не хапае маміных парад,
Хоць не заўжды іх брала за выснову...
Каб час згадзіўся павярнуць назад,
Да кожнага прыслухалася б слова!
Мне не хапае маміных вачэй,
Шчымлівых слоў: "Спі, любая дачушка!"
Каб іх пачуць, ляцела б я хутчэй
Маланкі нават, а не толькі птушкі...
Пяшчоты не хапае мне яе -
Так хочацца да мамы прытуліцца!
Як ночка зорнай коўдраю спаўе,
Спрабую той пяшчотай наталіцца...
30.01 - 2015 г.