Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пытанне

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

Адкуль бяруцца пачуцці?
Чаму мы бачым сонца?
Калі адкажам пры жыцці
На ўсё, што так бясконца?

Дзе існуе сумленны час?
Як лепш ісці да Бога?
Чаму не скласці і пра нас
Легенды, як знікае вораг?

Аб чым пяе чарнявы стрыж?
Калі прачнуцца кветкі?
Адкуль мы ведаем, што мыш
Пазбавіцца бялёнай меткі?

Чаму на свеце шмат пытанняў?
Дзе існуе на іх адказ?
Як не аплакаць раставанняў,
Ператварыўшыся ў цудоўны сказ?

Адкуль бярэцца пры жыцці
Ўсё тое, што бясконца?
Калі прачнуцца пачуцці,
Каб зноў пабачыць сонца?