Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Работа

Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)
                 Мастаку Міхасю Савіцкаму

Ці ліпеньскі прыпар, ці слота,
Ці вера ў душы, ці адчай —
Работа,
           работа,
                      работа
Да цемры і сонца ў вачах.

Аддаць свае сілы дазвання,
Засеяць свой трудны загон —
У гэтым жыцця апраўданне
I самы высокі закон.

А слава...
              Калі ёй ахвота,
Хай збоку прысядзе цішком.
Работа,
           работа,
                      работа
Да зморы, да стомы цяжкой.

Зямны абавязак зацята
Цягнуць ад цямна да цямна —
За шчасце няўмольная плата,
Адзіная ў свеце цана.

Затое не чар пазалота,
Не зманлівы бляск медаля —
Работа,
           работа,
                      работа
Навек застанецца пасля.