Аповед часу воды й пяскі
Паміж радкоў разгублена чытаюць.
А ён,як дзень,сьпяшаецца на схіл
І ў цішыні таемнае вітае.
Віруюць уздоўж жыцьцёвае ракі
Мана й праўда,здрада ды сумленьне.
Не абмінаюць берагоў вякі,
Ім кожны лёс--для вечнасьці насеньне.
Малюе ў сэрцы водгульле падзей
Сівую скруху ды любві дзяньніцу
І дзьмуць у ім заўжды вятры надзей
Ды толяць смагу прышласьці крыніцы.
Наканаваньня непралазны лес
Хавае ў лонях вузкую дарогу.
Шкада ня болю,варты толькі сэнс,
Што нездарма ўсё дзеецца пад Богам.
Мне б толькі кропляй плёскацца ў руцэ,
Чыесь вясёлкай стаць,хоць на імгненьне,
Каб,азірнуўшысь,дзякаваць рацэ
І чуць ў вадказ:"бывай,да пабачэньня..."