Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

РАСТАЦЬ

Яшчэ не ацэнена

РАСТАЦЬ

Напоўніцу глытаць у смак паветра,
Зазывы слухаць казялкоў на лузе,
Таемныя піхаць нагою нетры,
Павыкінуць праблемы, сплеценыя ў вузел,
Настоем траў надыхацца уволю,
У дзень бархотны, жнівенскі, пяшчотны,
Зайздросна ў марах вольна пасваволіць,
З прыродаю ляцець, з’яднацца цнотна,
Зямную ўраз пакінуць недарэчнасць,
Пачуцца кропляю касмічнае прасторы,
У ёй растаць бы зазірнуўшы ў вечнасць,
На момант, без сумневу і дакору.