Яна праз доўгі час злучае пакаленні,
Для ўсіх нас мусіць быць каштоўнасцю нятленнай.
Тым, што павінны мы заўжды абараняць,
І чым ні ў якіх мэтах нельга нам ахвяраваць.
Усё гэта ёсць для нас родная мова,
Якой нам варта вельмі моцна даражыць,
Бо на зямлі няма ніводнага народа,
Што без яе б мог сапраўды шчаслівым быць.
Роднае слова ёсць найпершая крыніца,
З якой бярэм мы свае веды пра жыццё,
І што ніколі не павінна асушыцца,
Каб ў нашых душах ззяла вечнае святло.
Яе пранеслі мы праз доўгія гады,
Праз ўсе пакуты гераічнай барацьбы.
Наш абавязак пра гэта не забываць,
Сваім нашчадкам яе ў спадак перадаць