Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родная мова

Сярэдняя: 3.9 (10 галасоў)

Я не любіла мову беларусаӯ,
Калі на золку папараць шукала.
Здавалася незграбнаю для вуснаӯ,
Як быццам пад замком яе трымала.

Ей здрадзіӯшы аднойчы, уцякала
Асеннім растывожаным світанкам…
İ доӯга мая мова гаравала
Сярод лясоӯ заблуканым паӯстанкам.

На чужыне усяго было нямала,
Так не хапала роднага крыла!
İ дзесці там, на ростанях, блукала.
А папараць даӯно ужо адцвіла…

Адчулі вусны легкасць таго слова,
İ прыгажосць, і водар яго росны…
Даруй мяне, найроднейшая мова!
Я гэта зразумела вельмі позна.