Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родны кут...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Родны кут...
******************************************
Усё часцей вяртаюся ў дзяцінства -
Бабуля коскі заплятае мне.
Каштан абняўся з даўгалыгай вішняй,
Шыпшына лашчыць позірк у акне.

А ў куточку бэзу куст злінялы
І гушкалка амаль каля варот.
Бяжыць на працу маладая мама.
На прызбе прымасціўся шэры кот.

Хлеў, варыўня і пуня,будка, студня.
За імі, як звычайна, агарод.
Здаюцца зараз святам тыя будні
У замеці ссівелых з часам год...

На вуліцы, відаць, сумуе лаўка,
Дзе ў вольны час любілі адпачыць
Дзед Ромусь наш з бабулею Ідалькай.
Збіраліся суседзі да старых.

Лілася песняй шчырая гаворка.
Гулялі ўнукі побач у пяску.
Той успамін шчымлівай ззяе зоркай,
Вяртаючы мяне ў родны кут...
21.12 - 2015г.