Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сакавіцкая ноч

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)
Начны дакучлівы капеж Дзяўбе санліва па адцёку, А кот залез у ложак мой Ды штосьсці муркае мне збоку. І я вярчуся, як уюн, То засынаю, то прачнуся. Дурныя сны ганю я прэч, То зноў да сонніка цягнуся Каб разгадаў мае ён сны, Што лёс праз іх мне прадракае. . Але няясны ў ім адказ Маю душу не сагравае І я чакаю каб хутчэй Світанне цемру разарвала, І сонцам пырснула ў вакно, Каб навакол усё заззяла . Каб зноў пад стрэхамі капеж Запеў вясеннія напевы, Стаў у смузе купацца лес Пад птушак радасныя спевы. Каб піць вачыма прыгажосць, І любавацца на вяснушкі, Лавіць расчуленай душой Вясны чароўныя ўсмешкі. Shop Women's Sneakers by Brand