Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

САЛОДКІ СОН

Яшчэ не ацэнена

САЛОДКІ СОН

Ты да мяне прыйшла, праз доўгае растанне,
З часоў, калі была не ў марах, і не ў сне,
Калі чакаў, і не шаптаў малітвы панне,
Імкнуўся дакрануцца наяве.
І так было, жаданыя спатканні,
Хоць рэдкія – ну як надзеі спеў,
Смак вуснаў спелых – дзіўнае жаданне,
Ў жыцці банальным здолець ледзь паспеў.
І ўсё ж, ты да мяне прыйшла, праз доўгія часіны,
Прастору, створаныя забароны і мяжу,
Чакаў цябе так доўга і бязвінна,
Калі адкінуць прэч умоўную ілжу.
Прыйшла нарэшце, дзіўна, сярод ночы,
Хто кіраваў?
Я бачу вусны, вочы,
І цела абдымаю поўнае любові,
Якое слабне у маіх руках міжволі,
І так хоча мяне, як я яго хачу -
Без пацалункаў, дотыкам, і шэптам вуснаў …