Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Самотныя радкі...

Яшчэ не ацэнена

Самотныя радкі...
****************************
Не хапае паветра -
Заняло нават дыхаць.
Мне квяцістае лета
Напрарочыла ліха.

Адабрала ўсмешку,
Ў кайданы закавала.
Пад матулінай стрэшкай
Я такога не знала.

Там піла я пяшчоту
З рук матульчыных любых.
І ніколі самота
Не штурхала да згубы.

Там была я лагоднай
І прыгожай, як кветка.
Зараз сохну без згоды -
Бог адзін таму сведка.

Але сонейка лашчыць,
Зорка шле мне натхненне.
Я блукаю ў нязгасных
Каляровых імгненнях.

Да радочка радочак -
Вось і верш атрымаўся.
Немаведама, хлопчык,
Хто каго адцураўся...
24.07 - 2015г.