Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Санет

Сярэдняя: 4.3 (9 галасоў)

Пасвятлела ўраз, бы на каштанах
Свечкі запаліла зноў вясна:
То ў людскім патоку нечакана
Я паходку мілую пазнаў.
Азірніся, памахай рукою
Перад тым, як знікнуць назаўжды-
Праплыла, пазбавіўшы спакою,
Як у тыя даўнія гады.
І мяне вось гэтак жа, магчыма,
Нехта запрыкмеціць незнарок
І аблашчыць сумнымі вачыма
На адной з запыленых дарог...
Усе мы да апошняга дыхання-
Вечныя заложнікі кахання.