Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сані

Сярэдняя: 4.5 (12 галасоў)

САНІ

Месяц сыпле серабро,
Па зімовых далях.
І здалек відаць ,ажно,
У ноч імчацца сані.
У бездарожжа, напрасткі,
Ім нішто суметы.
У моцных цуглях рысакі,
Санкі у палеце.
Снег пад санкамі рыпіць,
Быстрыня у грывах.
Хоча далі усе скарыць,
Тройка слуг імклівых.
Ветру мчыцца уздагон,
Вось яго мінае .
З пад капытау перазвон,
Куляй мчацца сані.
Аж усе вакол дрыжыць,
Ад натугі гэтай.
Паглядзіш,захочаш жыць,
Дыхаць тым паветрам.