З базару адзінокая ўдава
Прывезла сала кілаграм ці два,
Бо мелася прасіць суседа Галя
Дапамагчы пасеяць трыцікале,
А талака, як водзіцца здаўна,
Не можа быць без сала і віна.
Жанчына каля хаты напаткала
Сцяпана, Цімафея і Міхала.
-Магла б і ў госці,-кажуць,-запрасіць:
Гарэлку, бачыш,нечым прыкусіць.
-А лішанька мне з вамі, мужыкамі,-
І вынесла цыбулі з агуркамі.
А хлопцы тыя шчодрымі былі,
Кілішкаў колькі й Галі налілі.
І так ёй на душы лагодна стала,
Што неўзабаве вынесла і сала.
А сёння зноў на рынак едзе Галя,
Бо трэба ж ёй пасеяць трыцікале.
Мараль такая: сейце трыцікале,
Каб соткі бур'яном не зарасталі
* Трыцікале- гібрыд пшаніцы з жытам.