Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сэрцайка плача...(памяці мамы) песня

Яшчэ не ацэнена

Сэрцайка плача...(памяці мамы) песня
********************************
Белай завеяй, белай звеяй
Зімачка скача.
Глухне зямелька, рэчка нямее,
Сэрцайка плача...
Не адшукаць мне маміну сцежку
Ў гэтай завеі.
Снег замятае маміну стрэшку -
Нашы надзеі.

пр: Падае,падае, падае снег -
Белая казка.
Быццам гукае ў дзяцінства мяне
Маміна ласка.
Падае, падае, падае снег
Над сенакосам.
Там, дзе блукаюць дагэтуль у сне
Маміны вёсны.

Што ж ты начуеш, любая мамка.
Не ў роднай хаце.
Выбегу ноччу, стану на ганку,
Буду гукаці.
Месяц з-за хмары выгляне сонны,
Зоркам не спіцца.
Я спадзяюся, што мне сягоння
Мама прысніцца...
пр:
4.01 - 2016г.