ШЧАСЦЕ ДЛЯ ДУРНЯ
Сказ пра тое, верце слову
Як дурны знайшоу падкову
Яе носіць бы ікону
Бы талерку з супам поуну
Усе бядак шукае месца
Дзе б пакласці ці павесіць
Ад суседкі чуу ад Насты
-Услед падкове ходзіць шчасце!
Стау на ганку ды цікуе
-Не пралеціць, упільную!
Вокны, дзверы- усе насцеж
Не мінула б хату шчасце
Пільнавау аж цэлы дзень
-Ну ніяк яно не ідзе!
Ноч. Уключыу святло
-Да суседа б не пайшло!
-Мо пагрэць?- ужо думаць стау
Ды за пазуху паклау
Кіпяціу яе у гаршчку
-Можа з,явіцца адкуль?
-Яно у хаце ужо можа?
Заглянуу сабе пад ложак
Пашукау яго за печчу
-Не ступіць бы, не скалечыць!
Пакрыжыуся тры разы
Клау бы шкло за абразы
Сеу .Прыцішыуся, чакае
-Не шалпоча ,не ікае!
За спіною скок і у дзверы
Аж вушам ен не паверыу
Азірнууся -ды дарма
Мільганула і няма
-Эх!не мазгамі думау-нечым!
-Яно ж грэлася на печы!
-Вось панасце не шанцуе
-ды падкову у крапіву ен
Толькі дурню так, няйначай,
Будзе шчасцем хвост кашачы