Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шлях

Сярэдняя: 4.8 (17 галасоў)

Прыпыніся на краю абрыву,
Уздыхні і глянь удалечынь:
Гэта вынік твайго дурнога пылу,
Што табе яшчэ далёка да вяршынь.

А з табою крочылі спачатку
Тыя, хто назваліся “сябры”,
І ніхто не ведаў, што знянацку
Знікнуць асалода і піры.

Пачакай: яшчэ нядоўга будзе
Пекчы ў грудзях ад знікнення сіл –
Нам патрэбна ведаць аб уладзе,
Што вышэй за гэты брудны мір.

І аднойчы стане зразумела,
Хто душой насамрэч не крывіў,
Хто з табою побач крочыў смела,
А не гледзячы ў вочы здрадай жыў.