Гасне надзея кволая. Хоць напрагаю зрок, Свечкі дрыготкае полымя Не прабівае змрок. Усё пражытое прыгадана, Зблытана ява са сном. Холадам вее і ладанам Чорная ноч за акном...