Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Слава хлебаробу!

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Слава хлебаробу!
*************************************
За ўраджай закончылася бітва -
Святкуе перамогу хлебароб!
Абрусам вышываным стол накрыты,
На покуці стаіць прыбраны сноп.

А на стале хлеб, соль - як падабае.
Прысмакаў розных - не пералічыць!
І гарманіст удала вельмі грае,
І песня разудалая гучыць.

І сонейка ласкавае смяецца.
Святкуюць вёскі, аграгарадкі.
Без хлеба Беларусь не застанецца,
Як хлебароб руплівы ў нас такі!
27.08 - 2015г.