Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Слуцкая лазня

Сярэдняя: 5 (1 голас)
У слуцкай лазнi
                           пахне спелым дубам
I смажаным
                     бярозавым лiстом...
Калi, браток,
                       тут венiкi усчубяць,
З палка,
             глядзi,
                        не упадзi пластом.
Тут – 
           пах ад пiва,
                              што свярбiць у роце,
Трашчаць 
                 засушаныя плоткi,
                                                шчупакi,
I рояцца ля столiкаў у поце
Расчырванелыя ад пару
                                         слуцакi.
Гамонка тут – 
                        нiбы на Камароўцы:
Пра Польшчу,
                        пра палiтыку ў вярхах...
Народнае
                 падсоленае слоўца
Смакуецца на вострых языках.
Пачуеш тут
                    пра бойкi i здарэннi...
Iнтым у дробязях – 
                                 для лазнi навiна:
– Яго ў машыне бачыў...
                                          без адзення,
I разам з iм была... 
                                вiдаць...
                                             яна...
У рогаце –
                  пра Пецьку анекдоты...
У слёзах –
                   успамiн франтавiкоў...
Тут лечацца
                     хваробы i згрызоты,
Тут пераблытана
                             з нядзеляю субота
I пiва ў куфлях
                         пенiцца наноў...
У слуцкай лазнi
                           пахне спелым дубам
I смажаным
                     бярозавым лiстом...
Калi, браток,
                      тут венiкi усчубяць,
З палка,
              глядзi,
                         не упадзi пластом.