Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сляза

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)

Цячэ сляза. Яна - як люстра:
Я бачу ў ёй свае грахі.
А навакол - мае ўспаміны
Растуць, як вербы ля ракі.

Цячэ сляза. Глядзіце, людзі:
Я не святы, я - чалавек.
І сэрца разрывае грудзі,
Ў душы - любоў і горкі здзек.

Цячэ сляза. Я бачу, бачу
Свой дзіўны шлях праз шал гадоў.
Вунь сонейка праменнем плача,
Вунь усмехі маіх сяброў.

Цячэ сляза. Агнём жарстокім
Смяецца д'ябал на плячэ.
Надзея - анёл сінявокі.
Цячэ сляза - жыццё цячэ.