Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Сонца хіліцца да долу.."

Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)
"Сонца хіліцца да долу" Сонца хіліцца да долу Як агністы,яркі шар Пасылае промні ўгору На кудзельку рэдкіх хмар І здаецца за пагоркам дагарае як пажар А ўжо на небе зорка Паказала жоўты твар Сарамліва запылае Нібы свечка ў вышыні Глянеш,месяц выплывае Бацька зорачнай сямьі Кіне погляд свой на травы Што заснулі на лугах Дзень закончыў свае справы Дапявае песню птах Легкі ветрык навявае Чуць даносіць галасы Цеплай хваляй пралятае Хіліць жыта каласы Ціха.Спіць усе навокал Разліваецца туман Зацягнуў нябачны воку Белым полагам курган Ціха ў лесе,ціха ў полі Толькі рэчка не засне Серабрысты свет між волі У даль далекую нясе. Nike