Мне пазайздросціць і найбагаты,
Бо ў меня ёсць спадчына:
Гняздо буслова каля хаты,
Пяшчотай слова матчына.
Вада сцюдзёная ў крыніцы
Ды сонейка вясёлае.
Акраец хлеба на паліцы
Ды песні перапёлачак.
Калядны звон у дзень марозны
І пошчак салаўіны.
Лісток цнатлівае бярозы –
Я ім жыццём павінна