Спасцігаю тайную адгадку: На вятрах цвілі мы, як касцёр, I вялікі трэба нам прастор, Каб сябе пасеяць па зярнятку.
Ўзыдзем запаветным хоць на камні I глыбока уздыхнём касцьмі: Жні, нашчадак, жні, Касой касі, Толькі здуру не тапчы нагамі.