Споведзь сэрца...
*********************************
Мне б прытуліцца да цябе,
Ды ты ў бок адводзіш позірк.
Як у балоце, у журбе
Тану. А ты, як быццам, побач...
Чаму, як быццам? Бо адна
Удзень, увечар я і ноччу.
Даўно парвалася струна,
І рукі слухацца не хочуць.
Сарваўся голас. Знік мой смех.
Куды іду - сама не знаю...
Я назбірала думак мех
І зараз вам распавядаю.
Хоць невясёлыя яны,
Але ўсе шчырыя, паверце.
У іх ні кропелькі маны,
А споведзь стомленага сэрца...
Збалелы аб матулі сум,
Аб дзетках непакой спрадвечны.
Збіраю іх па каласку,
Каб потым апрануць у Вечнасць...
15.08 - 2015г.