"Спрэчнік"
    Стаў чырвоны,ціск падняўся
    І даказвае свае
    Хто такі?Адкуль узяўся
    Толькі праўда ў яго!
    Распаліўся,няма спасу
    І крычыць ен час ад часу
    Рве кашулю на грудзях
    Толькі гузікі ляцяць
    Ен і доктар медыцыны
    Кандыдат усіх навук
    Не хапае ў роце сліны
    Мо абыдзецца бяз рук?
    Перакруціць,не дакажаш
    І праблем сабе дабавіш
    Так бывае іншы раз
    Толькі марна траціш час
    Ен і токар,ен і пекар
    Па балячкам розным лекар
    Летаў у космас,у шахце быў
    На падводнай лодцы плыў
    Як пачне,не пераслухаць
    Нашатыр патрэбна нюхаць!
    "Варыць кашу" у галаве
    Я згадзіўся-праўды дзьве!
    Хопіць мне тут з ім спрачацца
    І даказваць многа раз
    Лепш да хаты мо падацца
    Бо стаміў сябе і вас...