Паспрабуй змяніцца без людзей,
Паспрабуй пажыць у адзіноцтве,
Паспрабуй, не меўшы шмат падзей,
Верыць у вялікія прароцтвы.
Паспрабуй быць тым, хто ты і ёсць,
Паспрабуй не лезці ў амбразуру,
Паспрабуй зрабіць хоць штось,
Непадобнае на шэрую скульптуру.
Паспрабуй пажыць без тылу,
Паспрабуй пажыць ты так,
Каб усе тыя, што не мелі сілу,
З захапленнем адказалі: "Так,мастак".