Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Стамілася чакаць...

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Ніяк не стрэнемся з табою -
Ляцяць імгненні і гады...
І ападаюць долу мроі
У вішнёвым садзе маладым...

Даўно ўжо пераспелі вішні,
І я стамілася чакаць...
Маладзічок у зорнай вышы
Настрой спрабуе мой узняць.

Не атрымаецца нічога -
Дарэмна ён марнуе час.
Вандруе зорачка над стогам,
Ля хаты мамінай якраз...

Яна мой сябар і дарадчык,
Ад суму самы лепшы сродак.
Мы разам з ёю і паплачам,
Пагутарым на адыходак.

Цябе чакаць - не дачакацца -
Засну пад ранак моцным сном...
А зорачкі наладзяць танцы
З тым завадным маладзіком...
17.06 - 2015г.