Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Старэю цягне да магілкіС

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Старэю... Цягне да магілкі.
Раней туды баяўся я хадзіць,
А зараз забягаю на хвілінку,
Каб з бацькам тут пагаварыць.

Старэю я...А бацька не старэе.
З журботай з помніка глядзіць.
Адзін другога мы ўжо не сагрэем.
Я гавару яму,а ён-.маучыць.

Кажу яму пра ўсё на свеце
(А можа мае, словы далятуць):
Як мы жывём,якія нашы дзеці,
Пра праўнукаў,што па зямлі ідуць.

Я ведаю: мне бацька не зайздросціць,
Бо ён пажыў,а яшчэ жыву,
Пакуль хаджу я да магілкі ў госці,
Пакуль яшчэ схіляю галаву.