Як чарацінка крохкая,
Плывеш і не прыстанеш.
— Нядоўга ж так, —
дзед вохкае, —
Пераламіцца ў стане.
Сьмех у адказ пасыплецца,
Старэча хмыкне ў вусы.
А вецер пад касынкаю
Сваволіць з пасмай русай.
У вёдрах сонца плавае,
Сьпякотна сьлепіць вочы.
Таму, напэўна, жвава я
З тваёй дарогі збочваў...
I сьцежка тая помніцца,
I сьмеласьці даволі...
Больш чарацінка з поўным мне
Ня стрэнецца ніколі.