Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Студня

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
                         Аляксею Марачкіну

Каторы дзень,
                         каторы год
Жыве з душой незамутнёнай.
Рыпіць пявучы калаўрот,
Каб напаіць вадой сцюдзёнай
Суседаў род
                      і бацькаў род,
I не мялее ад нягод,
He наракае на нямогласць.
Яна жыве, як мой народ, —
У ім дабро не перасохла.