Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сумесна

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Гучыць дзіцячы шчыры смех,
Свабода рухаў, бестурботнасць,
Яскрава вочы нібы снег
Душою свецяцца на сонцы.

І немагчыма да такой
Іх радасці не далучыцца,
Калі сапраўдны супакой
У шчасці родных меў крыніцы.

Калі прыемнае ўнутры
Так акрыляе, то адразу
З сабой не клікаць нельга, мы
Не паляцець не можам разам.

Бясцэнны момант той, які
Сумеснай радасцю багаты,
Такі і ў сэрцы назаўжды,
І для душы найлепшым святам.