He будзь зайздроснікам, сусед,
Для госця ў хаце — насцеж дзверы:
Заходзь, браточак, на абед,
А лепш з'яўляйся на вячэру.
Адрэжу сала лепшы кус,
Пастаўлю пляшку саматканкі,
Акраец хлеба — на абрус,
Ды пагаворым да світанку.
Прыпомнім матчын калаўрот,
Лучыну ў прадзедаўскіх хатах...
Як раскулачвалі народ
I след хавалі ў Курапатах.
Было... Этапы і ГУЛАГ...
Дарэмна знішчаных — мільёны...
У снах — уздыблены рэйхстаг,
Яму да сёння шлюць праклёны.
He будзь зайздроснікам, сусед,
Што у мяне ўзышло насенне...
Народ не любіць, хто нясе
Цішком за пазухай каменне.
Народ адчуе ўсё як след,
Дзе — цемната, дзе — проста цені
Давай жа станем, мой сусед,
Перад народам на калені!