Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сваты...

Яшчэ не ацэнена

Сваты...
*************************************
У даматканай шэрай спадніцы
Восень, прыбраная ў завушніцы,
Ў гумавых ботах ходзіць ля хаты.
Хутка зазімак прытупае ў сваты.

А за пасагам не будзе гаворкі:
Вецер лістоў назбіраў адвячоркам
Столькі мяхоў - палічыць не ўдалося.
Ў чырвані пацерак цешыцца восень.

Дождж нечакана з'яўляецца ў госці.
Ранак збянтэжаны тухне ад злосці.
Вечар, як бачыш, на ганак ступае.
Шмат жаніхоў восень дбайная мае.

Вось і мароз прымасціўся на прызбе,
Як і заўсёды, з нейкім сюрпрызам.
Ў бурках, вушанцы, кажух аж да пятаў.
Хоча таксама восень засватаць.

Дык выбірай жаніха, маладзіца!
Тая ў акно сарамліва глядзіцца.
Нешта ўзрушана шэпча і плача -
Іх не кахае - вось незадача.

Месячык ясны ёй толькі любы.
З ім хоць сягоння згодна да шлюбу.
Ды павянчаны месячык з зоркай.
Ну а пра іншых няма і гаворкі...
17.11 - 2015г.