Свет наш сёння ды не як учора –
Зноў нагрэтая патэльня часу.
І калі быць у жыцці не гору,
Знаць, асечка, мой таварыш маўзэр.
Як бабуля, што за цяжкай працай
Ды багаццяў у жыцці не мела,
Спіну гну, ды і каб не згінацца, –
Ды сваю каб не згубіць і веру.
А яна дзяцей сваіх някемных
Гартавацца да людзей аддала,
Мужа з-за пакут гадоў ваенных
Бач, хвароба хутка і забрала.
Працадні, ды ў Сталінскім калгасе
Зарабляла з лёгкай галавою.
Ды наглядчык за палеткам Вася
Сам глядзеў і гаварыў з ёю:
Ці, мо, ад нас ці, мо, помач трэба?..
І зямельцы будзем мы бацькамі!
Толькі паасобку скібкі хлеба,
Здабываць каб тваімі рукамі…
Час непакорны, час імклівы,
Свет наш заўтра ды не як учора.
Будзь гаспадар, будзь клапатлівы,
Каб не ведаць ды ў жыцці і гора.