Свянцоныя іскрынкі...
******************************
А на Вадохрышча мароз.
А на Вадохрышча завея.
Лютуе студзень усур'ёз,
Ды свята душы нам сагрэе.
Усе спяшаюць у царкву,
Каб у запас набраць вадзіцы.
Папырскаць ёю кожны кут,
Самім каб тройчы прычасціцца.
Мароз шчыпае з усіх сіл -
Паружавелі нос і шчокі.
Уночы вецер галасіў.
Навіслі над зямлёй аблокі.
Ды нас аблашчаць пакрысе
Вады свянцонае іскрынкі.
У вір Вадохрышча знясе
Бяды і роспачы ільдзінкі...
09.01 - 2016г.