Калі разбіты ўшчэшт давер да чалавека,
асклепкі ўжо не склее суперклей.
Але...
Калі душа —
падранак-недарэка,
дурное немаўлё,
свае "але"
збывае
"назусiм",
з таемнага "Аднекуль",
з'яўляецца "таяўнае" —
Святло.
І Ласка-Мiлата
сярэдзiну-калеку
як маці закалыхвае:
"Было...
Было —
ды ўсё сплыло!
А ўкол —
прышчэпка болю,
каб болей — ані крыўда, ані боль..."
О дзiўнае жыццё!
І зноў...
галеча-голле —
у кветках!
Ці не Божая Любоў?
.