Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Святло лучыны...

Яшчэ не ацэнена

Святло лучыны...
**********************************
Святло дзядулевай лучыны
Душу дагэтуль грэе мне.
Яно ў нядобрую хвіліну
Заўжды ад болю захіне.

І ўспамінаў тых старонкі:
Талерка-радыё і прас,
Які вугельчыкамі лоўка
Псаваў адзенне мне не раз.

Ля керасінавае лямпы
Чытала Гогалеўскі "Вій",
А вецер тузаў вуха клямкі
І вельмі страшна галасіў.

Бабуля клікала ў ложак,
А мне хацелася чытаць!
Спяшаўся ранак на парожак -
Ужо патрэбна ўставаць.

З чарнілкаю ісці ў школу,
Ды несці зноў яе дамоў.
Мой родны кут... Лучына... Мова...-
Выснова ўсіх маіх высноў!!!
14.12 - 2014 г.