Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сябраваць або кахаць

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

З кватэры выхаджу, з кватэры выхаджу,
Iду я да цябе прыгожы і прыбраны.
Букет кветкаў вялізны табе я прынясу
Які любой дзяўчыне атрымаць прыемна.

Куплю яшчэ цукерак іх будзем есці разам
Да халадка ў грудзі - у лядзяшоў густ мятны.
У кішэні ў мяне есць скрыначка з кольцам,
Спадзяюся яго ты не вернеш зваротна.

Я лужыны абыходжу, усе лужыны абыходжу,
Так нібы акварэль іх на асфальце плямы,
На сонца пазіраю, а можа быць гляджу,
Як на цябе адну, яно мне свеціць ярка.

І вось з табой іду і за руку трымаю,
Гуляем мы ўдваіх па ўсіх алеям парка,
І нам так добра, і больш я не блытаюся,
Жадаю каб да нас не спяшалася заўтра.

Гляджу ў твае вочы, погляд не адводжу,
І вабіць мяне водар тваіх вуснаў салодкіх.
А ты смяешся і цябе я не суджу,
і кажаш мне хіба нам не абняцца вольна.

Вось дадому іду, я ізноў адзін іду,
Скрыначка са мной і ёсць на сонцы плямы,
Але заўтра я ізноў да цябе пайду,
Сябраваць або кахаць - не зразумела як-то...