Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сыну

Яшчэ не ацэнена

Гаварыў я не раз: «Мой сыночак,
не хадзі без бабулі ў лясочак!
Там калматы лясун блукае,
ён цябе
напужае…

Не хадзі, мой сынок,
у лясочак,
не хадзі, любы мой галубочак!
Там жыве ліхі ваўкалака…
Ён спалохае –
будзеш плакаць!»

Гаварыў я свайму сыночку:
«На дварэ ўжо цямрэва-ночка.
У бары сыч вушасты гукае,
неслухмяных дзяцей
забірае…»

І глядзеў мне сынок у вочы
пільна-пільна – насупраць ночы.
Што хацеў ён сказаць – не знаю,
толькі вочкамі распавядае:

«Там дзядок-лесавік гуляе
і на дудачцы спеўна грае,
а дзяўчына-вядзьмарка
ў скоках –
ажно гойсае пад аблокі!
Весялун ваўкалак так рагоча –
што збудзіў усіх
сярод ночы...»

Божа мой, што за цуд,
што за казка!
У вачах у сыночка – ласка.
Ад здзіўлення душа замірае:
ці то ява, ці сон – не знаю.