Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Такая доля ў нас, мужчыны...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Такая доля ў нас, мужчыны: калі каханыя "трашчаць", мы, хомы сапіенс, павінны на ўсе згаджацца і маўчаць. А дзе адказу патрабуюць, кіўнуць, як згодны (так прасцей). Ці пакруціць ля скроні, ну і... бягом хавацца – за дзяцей. Калі ж захочацца пахАваць альбо прыкід перамяніць, выгодней моўчкі (ды ласкава) абняць і буськай ачмурыць. А як у рукі не даецца і чысціць "мозх", як пыласос, схапіцца, стогнучы, за сэрца і на канапу кінуць торс. Магчыма, й гэта не паможа. Нішто! Маўчыце як на злом! Тады не схопіце па "рожы", не назавецеся казлом. Але, засвоіўшы вучэнне аб тым, як любай дагаджаць, не забывайце выключэнне ў гульні ў маўчанку ужываць. Каб не забыць наогул мову і "прыручыць" сваю "казу", тры словы ведаць дастаткова: "люблю", "куплю" і "адвязу". 1.06.2014 Air Max 95 Jacquard Flyknit