Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Якое неба...

Сярэдняя: 3.3 (14 галасоў)

Якое неба казачнае! Ваў!
Спеў акварэлі і... аэразолі!
Што за Арфей яго "нафеяваў"
і любавацца кожнаму дазволіў?

Які Паэт, МузЫка і Мастак
жывапісаў такую ўцеху сэрца —
"аранжаваў" будзённы вечар так,
што, як шэдэўр мастацкі, абяссмерціў

і, атуліўшы горняй мілатой,
з'явіў Сябе — Ўсесутнаснага — людзям?
Хто не праспаў цудоўнейшае, той
красы такой ніколі не забудзе.

І будзе дзякваць Творцы усяго
за справы Рук і Сэрцайка Яго.