Той самы менскі краявід,
Адно што сонца стала болей:
Мінаецца зіма паволі
І птаства з выраю ляціць.
Наперад выглядалі шлях,
Няўцям тады было нікому,
Што ўсе мы вернемся дадому,
Як стомімся ў чужых краях.
І я хачела кіраваць
Жыццем. Выпроствала я крылы,
А доля мне інакш судзіла:
Дзіця вучыла калыхаць.
Зноў пазіраю ў вышыню
І мне сусуецца па ўзлетах...
Іду сабе ў гумовых ботах.
Вам здасца, плачу? Не - пяю!