Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тры цішыні

Сярэдняя: 4.4 (21 голас)
Аднекуль з касмічнай вышыні
зыходзяць да нас тры цішыні.
Першая — вечаровая.
Тая, што, як маг,
ахутвае, зачароўвае —
лёгкі ў мага ўзмах.
Тая, што на вейкі
і вусны кладзе пячаць:
«Хопіць з вас,
                    чалавекі,
хопіць дбаць!
                    Спаць спаць!
Спяць куты і нішы,
спядь каты і мышы,
дзеці і птушкі спяць.
Людзі, цішай, цішай!
Люлі, хопіць дбадь!
                      Спаць, спаць!
Чые там крокі скрыпяць!
                      Спаць, спаць!»
Ёсць цішыня-паўночніца,
начная цішыня.
Дум бяссонных памочніца,
вярхоўны іх старшыня.
Застацца з той цішынёю,
з ёю, сівой савой, —
стаць сутнасцю сваёю,
стаць самім сабой.
Застацца з ёю — гэта
у той увайсці сезам,
дзе сам-насам з сусветам,
з вечнасцю сам-насам.
I ёсць цішыня світальная,
ёсць яшчэ цішыня,
першага вітання,
першага агня.
Яна заводзіць гадзіннікі,
і разам з імі яна
пазвоньвае-падзіньквае,
і — трубіць цішыня.
Трубіць ціша світальная
у свой сярэбраны рог, 
заве у далі дальнія,
да новых спраў і дарог.
Трубіць ціша світальная,
крыштальная, развітальная,
і патанае яна
у вадаспадзе дня.