Не ляціце гады, што адмераны,
Я сваю не спазнаў сенажаць.
А жыццёвае страты каменнямі
Мо не год яшчэ буду збіраць.
А бывае і шчасце запозніцца,
Ды штурхае надалей мой лёс.
І збіраюся жыць, мо як водзіцца,
Ад зямлі і да самых нябёс.
Хай навобмацак мацаю берагі,
Ды й лунаю між ноччу і днём.
Паляцелі гады, што адмераны,
Не спыніўся мой вознік з канём.