Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Трывожацца рукі і ўcё – не да рук...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Трывожацца рукі і ўcё – не да рук.
і светла, і пуста, і лёгка,
але – так няпэўна, так зыбка, мой Друг,
і, можа – яшчэ адзінока.

Прымружаны далі і звузіўся круг
у даляў – як пільнае вока.
Так нізка нябёсы асеннія, Друг,
што нават здаюцца – навокал.

А дол – нібы позірк у сонца, пажух.
Паднялася птушак чародка.
Так хочацца лёту высокага, Друг!
Так даўка ад прагі высокай...

Птушынае перыйка ўпала на луг,
згасае ўстрывожаны клёкат.
Так блізка зямля аказалася, Друг,
а неба – а неба далёка...

з кнігі "ПЛАЧ ПА АНЁЛУ" , Мн, "Логвінаў", 2004