Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цілінькае гадзіннік, як сініца...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Цілінькае гадзіннік, як сініца
На бэзавай галінцы ля става.
Я ведаю — яна мне толькі сніцца,
Каб некалі ў садзе векаваць.
Яна ўпадзе аднойчы на ільдзінку,
Заснуўшы ў люты холад на ляту.
Яе загорне раніца ў хусцінку —
Няскончаную доўгую вярсту.
А з шыбінак, прахукаўшы прагалы,
Глядзелі дзеці ў сцюжную смугу.
Пачаўся дзень, і ў дня яны пыталі,
У сховах у якіх сінічы гук.
Ды дзень маўчаў стамлёна, раўнадушна,
Закрыўшы вочы на дабро і зло.
А на халоднай вусцішнай падушцы
Сінічае абмёрзлае крыло.