Цыкады адлічваюць лета імгненні апошнія:
як быццам гадзіннік-піла — цыркатнёй мітуслівай.
Агучваюць ноччу сваё адспяваўшыя пожні і
сцішэлыя нівы.
Шапочуць пра птушак, якім непазбежна — да выраю,
пра вецер, які расчубачвае рэшту калосся,—
і драпаюць сэрца, якое ужо настальгіруе,
прадбачачы восень.
21.08.2014